Пуцін аб’явіў аб ваенным стане на акупаваных тэрыторыях Украіны



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб рашэнні ўвесці ваенны стан з апоўначы 20 кастрычніка на акупаваных украінскіх тэрыторыях Запарожскай, Херсонскай, Луганскай і Данецкай абласцей, парадае прэс-служба Крамля.

Акрамя таго, Пуцін заявіў, што „кіраўнікі” рэгіёнаў, у якіх уведзены ваенны стан, атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы „для забеспячэння бяспекі”. Ён дадаў, што ў прэзідэнцкім указе аб увядзенні ваеннага стана будзе прадугледжана некалькі роўняў рэагавання на „рызыкі ў сферы бяспекі”.

Пры гэтым на анэксаваных тэрыторыях чатырох рэгіёнаў Украіны прэзідэнт РФ распарадзіўся ўвесці максімальны ровень рэагавання і стварыць „штабы тэрытарыяльнай абароны”.

Array