Прэмію Сахарава прысудзілі ўкраінскаму народу



Еўрапейскі парламент вырашыў прысудзіць прэмію Сахарава – галоўную ўзнагароду ЕЗ у галіне правоў чалавека – „смеламу народу Украіны ў асобе прэзідэнта Зяленскага, абраных лідараў і грамадзянскай супольнасці”.

«З пачатку расейскага ўварвання ўкраінцы адстойваюць суверэнітэт сваёй краіны, а таксама змагаюцца за свабоду, дэмакратыю, вяршэнства права і еўрапейскія каштоўнасці». Такія словы гучаць ў заяве Еўрапарламента. Пракаментаваў гэта ў нашым эфіры палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:

-Украіна з гледзішча міжнароднай супольнасці, асабліва заходняй супольнасці, вядзе справядлівую вайну за вызваленне, за сваю абарону. Яна выклікае сімпатыі і таму ўсе ўзнагароды, я думаю, павінны быць падтрымкай украінскага грамадства, украінскага народа і украінскага кіраўніцтва.

Прэмія названая ў гонар савецкага праваабаронцы і дысідэнта Андрэя Сахарава. Раней неаднаразова прадстаўнікі беларускай апазіцыі станавіліся лаўрэатамі гэтай прэміі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array