Дубль Абдзіхолікава дапамог „Энергетыку”-БДУ перамагчы „Белшыну”



„Энергетык”-БДУ нанёс паразу „Белшыне” ў дамашнім матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе — 3:1. Бабір Абдзіхолікаў аформіў дубль, забіўшы 22-і і 23-ы галы ў сезоне і з’яўляецца лідарам у гонцы бамбардзіраў.

Студэнты ідуць другімі ў чэмпіянаце і адстаюць ад „Шахцёра” на адно ачко.

Першая перамога „Нью-Джэрсі”, першы бамбардзірскі бал Ягора Шаранговіча

Мінулай ноччу ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Нью-Джэрсі” святкаваў першую перамогу, адыграўшыся з 0:2 у матчы супраць „Анахайма”. Беларускі нападнік „Нью-Джэрсі” Ягор Шаранговіч аформіў „асіст” і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці +1. Таксама ў яго 3 кідкі, 1 сілавы прыём, 2 перахопы і 2 блокі за 18 хвілін 56 секунд на лёдзе. Шаранговіч выходзіў на пляцоўку ў тройцы з Есперам Братам і Джэкам Х’юзам.

Уладзіслаў Шыла аформіў „асіст” у чэмпіянаце WHL

У рэгулярным чэмпіянаце юніёрскай Заходняй хакейнай лігі (WHL) „Вініпег Айс” у гасцях перамог „Вікторыю Роялз” — 3:2 (0:0, 1:0, 2:2). У пераможцаў беларускі нападнік Уладзіслаў Шыла адзначыўся асістэнцкім балам на 43-й хвіліне і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +1. У дзевяці матчах са старту сезона на рахунку Уладзіслава Шылы — 2 (0+2) ачкі пры 4 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці -1.

Станіслаў Лапачук набраў 6 ачкоў у матчы Кубка Францыі

У 1/16 фіналу Кубка Францыі „Рэд Догз д’Амневіль” дома прайграў клубу „Готыкс дэ Ам’ен” з вынікам 1:16. У пераможцаў беларускі нападнік Станіслаў Лапачук набраў 6 (1+5) бамбардзірскіх балаў, паведамляе «Беларускі Хакей».

„Шальке” звольніў галоўнага трэнера

Галоўны трэнер „Шальке” Франк Крамер адпраўлены ў адстаўку, — паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. Крамер узначаліў „Шальке” ў ліпені гэтага года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 15 матчаў, у якіх атрымала дзве перамогі і зведала дзесяць паразаў. У турнірнай табліцы бундэслігі „Шальке” займае перадапошняе, 17-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя