На вайсковага эксперта Ягора Лебядка пачалі новую крымінальную справу



У дачыненні да ваеннага эксперта Ягора Лебядка пачатая яшчэ адна крымінальная справа па частцы 2 артыкула 364-1 КК па прыкмеце паўторнасці, паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.

Як піша @pozirkonline, верагодна, гаворка ідзе пра ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб).

Аўтары канала тлумачаць, што любое інтэрв’ю „экстрэмісцкім” рэсурсам утварае паўторны склад злачынства.

Лебядка затрымалі сёлета 12 ліпеня. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. У верасні Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў яго воінскага звання старшага лейтэнанта запасу.