Вайна ва Украіне: каля 20 мабілізаваных расейцаў утрымліваюць у падвалах «ЛНР»



241-ы дзень вайны. Каля 20 мабілізаваных расейцаў утрымліваюць у падвалах «ЛНР» з-за адмовы ісці на перадавую без падрыхтоўкі і камандавання.

Пра гэта рэдакцыі ASTRA паведамілі родныя і сябры адразу некалькіх мабілізаваных з Ліпецкай і Бранскай абласцей. Цытата: «Яны, грамадзянскія людзі, не прайшлі падрыхтоўку, практычна адразу іх кінулі на перадавую. Там мабілізаваныя трапілі пад мінамётны абстрэл, пасля чаго вярнуліся ў частку ў Луганскай вобласці і выявілі прапажу абсалютна ўсіх асабістых рэчаў. Далей была зноў каманда ісці на перадавую, але разумеючы, што іх туды адпраўляюць без выразна пастаўленай задачы, без неабходнага набору рэчаў для выканання незразумелых задач, яны адмовіліся. Пасля чаго ў мужчын забралі зброю і пасадзілі ў склеп, абсалютна не прыдатны для размяшчэння асабістага складу».

Сябар аднаго з мабілізаваных сцвярджае, падчас знаходжання ў склепе ад мабілізаваных адмовілася камандаванне, і яны адправіліся ў вайсковую камендатуру ў Рубежным Луганскай вобласці. «У вайсковай камендатуры ўсіх тых, хто прыйшоў, пасадзілі ў камеру, таксама непрыдатную для знаходжання там людзей. Праз 10 дзён знаходжання ў камеры, прыехалі супрацоўнікі пракуратуры і ва ўльтыматыўнай форме далі два варыянты: ісці на перадавую або крымінальнае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў строгага рэжыму».  

Жонка іншага мабілізаванага, які ўтрымліваецца ў склепе, распавяла, што цяпер мужчын перавезлі ў памяшканне былой турмы ў Луганскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя

Array