Памёр рэжысёр і журналіст Леанід Канфер
Журналіст, рэдактар, рэжысёр-дакументаліст Леанід Канфер памёр раніцай у Нямеччыне.

Туды паехаў з Украіны разам са сваёй жонкай Святланай пасля пачатку вайны ва Украіне. У 2018 годзе Леаніду паставілі анкалагічны дыягназ — пухліна галаўнога мозгу — і правялі аперацыю ў Ізраілі, ён працягваў змагацца з хваробай.
Леанід Канфер нарадзіўся ў Менску. У 1990-я працаваў у Беларусі як спецыяльны карэспандэнт расейскіх тэлеканалаў. У якасці рэжысёра працаваў у зоне баявых дзеянняў у Афганістане, Чачні і Паўднёвай Асеціі.
Беларускае Радыё Рацыя