Сёння адбудуцца суды над журналістам Аляксандрам Любенчуком і валанцёрам Іллём Міронавым
У Менску будуць судзіць Аляксандра Любенчука, а ў Гомелі — Іллю Міронава.

Суд над палітзняволеным журналістам Аляксандрам Любенчуком будзе адкрытым і адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе. Пачатак а 10:30.
Аляксандра затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы 26 траўня. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
У сваю чаргу, Валянціна Міронава, маці палітзняволенага жыхара Гомеля Іллі Міронава, паведаміла ў сябе ў сацыяльных сетках, што сёння пачнуць судзіць і яе сына.

Ілля Міронаў — гэта той чалавек, які напісаў 2500 лістоў палітзняволеным. Яго самога арыштавалі за выказванне з нагоды забойства айцішніка Андрэя Зельцэра.
Беларускае Радыё Рацыя