Міністр працы і сацыяльнай абароны расказала, як бацька і маці могуць падзяліць дэкрэтны адпачынак
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала, як у Беларусі бацька і маці дзіцяці могуць падзяліць дэкрэтны адпачынак.

Касцевіч патлумачыла, што бацька мае права пайсці ў дэкрэтны адпачынак, які можа падзяліцца: першы год маці, другі год гэта можа быць бацька. „Усё гэта гнуткае і магчыма”, – сказала Касцевіч.
Міністр працы і сацабароны звярнула ўвагу на тое, што ў 2020 годзе для бацькоў быў уведзены дадатковы адпачынак.
– 14 дзён у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Так, гэты адпачынак не аплачваецца. Але далі гнуткасць наймальніку ў рамках сацыяльнага пакета. Таксама, паводле яе слоў, дадатковы адпачынак можа быць часткова або поўнасцю аплачаны.
Беларускае Радыё Рацыя