Анонс: 25-га кастрычніка „Госць Рацыі” – Аляксандр Каваленка



Вярхоўнай радзе Украіны зарэгістраваны праект пастановы пра прызнанне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь часова акупаванай Расейскай Федэрацыяй. Пастанова змяшчае зварот пазбавіць марыянеткавы ўрад Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці.

Вольга Сямашка пагутырала з украінскім ваенна-палітычным экспертам Аляксандрам Каваленкам пра тое, ці зможа Ціханоўская прадставіць інтарэсы Беларусі перад Кіевам, калі чакаць на беларуская танкі ва Украіне, што могуць зрабіць беларусы для ўласнай незалежнасці і што дасць прызнанне Украінай Беларусі як акупаванай Расеяй тэрыторыі.     

Перадачу „Госць Рацыі” з удзелам украінскага ваенна-палітычнага эксперта Аляксандра Каваленкі, слухайце ў аўторак, 25-га кастрычніка на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.

Array