Нідэрланды выдзеляць Украіне дадатковыя 500 мільёнаў еўра на ваеннае абсталяванне



Нідэрланды выдаткуюць Украіне дадатковыя 500 мільёнаў еўра на ваеннае абсталяванне ў рамках шостага пакета дапамогі. Яго рыхтуюць праз Еўрапейскі фонд міру. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Нідэрландаў, піша агенцтва «Уніян».

Кайса Алангрэн Фота: government.nl

– Пастаўкі зброі і боепрыпасаў апраўдваюць сябе, гэтак жа як навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, каб яны маглі аптымальна выкарыстоўваць сваю зброю, – заявіла кіраўнік міністэрства Кайса Алангрэн.

Па словах міністра, украінскія вайскоўцы паказваюць значны прагрэс. Алангрэн адзначыла неабходнасць працягваць падтрымку Сіл абароны Украіны.

У Мінабароны Нідэрландаў дадалі, што ваенная місія ЕЗ засяроджваецца на падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў у Польшчы і Германіі, напрыклад, у сферы размініравання ці іншых спецыялізаваных пытанняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array