Кіраўнік МЗС Эстоніі ўручыў Ціханаўскай копію дакумента БНР



24 кастрычніка раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі, паведамляе тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента Рады БНР аб прызнанні незалежнасці Эстоніі.

Рэйнсалу пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, падзяляе яго і беларусаў, а таксама беларусаў і расейцаў. Ён яшчэ раз паабяцаў, што Эстонія накіруе ў Вільню спецыяльнага дыпламата, у кампетэнцыю якога будзе ўваходзіць узаемадзеянне з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Array