МУС дадала ў спіс экстрэмістаў 143 чалавекі
МУС дадала ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, адразу 143 чалавекі. Цяпер у спісе ўжо 843 фігуранты.

Сярод дададзеных філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, Зміцер Дашкевіч і яго жонка Анастасія.
Перад гэтым 14 кастрычніка спіс папоўнілі 80 чалавек.