Валянцін Дубатоўка: Юрка Голуб быў надзвычай адметнай асобай
75 гадоў з дня нараджэння споўнілася аднаму з найбольш выбітных паэтаў Гарадзеншчыны – Юрку Голубу. Акурат наконадні прайшла прэзентацыя ягонага пасмяротнага зборніка «Дыханне трыснягоў», які ўклаў Міхась Скобла.

Наш карэспандэнт пагутарыў з сябрам Юркі Голуба па літаратурным цэху, які добра быў знаёмы з паэтам – Валянцінам Дубатоўкам.
РР: Мы з вамі зараз гутарым з нагоды 75-годдзя вашага калегі, які, на жаль, ужо пакінуў нас, вядомага паэта Юркі Голуба. Вы з ім сябравалі, добора яго ведалі.
Валянцін Дубатоўка: Найперш усё ж такі я хацей павіншаваць усіх нашых беларусаў, асабіста літаратараў, з шчаслівай такой навіной, як атрыманне беларускім літаратарам Алесем Бяляцкім Нобелеўскай прэміі. Самае галоўнае, што гэта ўжо другая прэмія, і абедзве прэміі атрымалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта ці не паказчык нашай працы? Юрый Уладзіміравіч быў таксама ўсцешаны, што Святлана Алексіевіч атрымала тады прэмію. Гэта было пры яго жыцці. Мы доўга на гэтую тэму з ім гаварылі. Ён быў добра знаёмы са Святланай Алексіевіч, хоць у яго былі свае погляды на яе творчасць. На жаль, Юрый Уладзіміравіч не дажыў да свайго юбілею. Хаця, памятаю, як мы з ім абмяркоўвалі, што будзем рабіць на 75 гадоў. Павінны быць нейкія святкаванні. Але не атрымалася – цяжкія часы, кавід, сэрца не вытрымала гэтага ўсяго.

РР: І ўсё ж гэты чалавек у памяці застаецца як жыццярадасны, кампанейскі, які ведаў шмат жыццёвых жартаў, не губляў апытмізму… Як вам удалося ўпершыню сутыкнуцца з гэтым чалавекам? Калі гэта было?
Валянцін Дубатоўка: Юрый Уладзіміравіч – быў, канешне, адметнай асобай. Ён уяўляў сябе толькі паэтам. Ён добра пісаў і прозу. І эсэ мог выдатныя напісаць. Але ўсё ж такі ён сябе лічыў паэтам. Гэта было як наканаванне лёсу. Ён лічыў, што нічога добра больш рабіць не ўмее. Але як чалавек ён быў вельмі цікавы. У яго гумар быў вельмі выкшталцоны. Ён мог адшукаць глыбокія ноткі. Жарты былі патаемныя, часам доўга думаеш, пра што была размова. І калі даходзіць, то смех разбірае на некалькі гадзін. Ён быў сапраўдным інтэлектуалам. Маё знаёмства абдылося з дапамогай тэлевізара. Юрый Уладзіміравіч вёў літаратурныя перадачы на абласным тэлебачанні. Ён доўгі час працаваў на гарадзенскім тэлебачанні. Мушы зазначыць, што Юрый Уладзіміравіч усюды добра вучыўся. Добра вучыўся ў школе. Выдатна вучыўся ва ўніверсітэце. І добрую працу адразу атрымаў на гарадзенскім тэлебачанні. І адтуль было маё першае знаёмства. А ўжо потым, калі прайшло шмат гадоў, я пачаў дасылаць свае вершы ў зэльвенскую газету. І пачалі знаёміцца ўсё бліжэй і бліжэй. І потым, калі ён працаваў у „Гарадзенскай праўдзе”, вёў літаратурную старонку, я дасылаў туды свае вершы, тады і адбылося нашае знаёмства. Прыйшлося ісці па ганарар. Ганарары былі велізарнейшыя па тых часах – па 3 рублі нам плацілі за верш. Па тым часе гэта быў неблагі заробак. І тады адбылося нашае вочнае знаёмства.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя