Сябраў АГП пачнуць судзіць 1-га лістапада
Праваабаронцам стала вядома, што працэс над сябрамі АГП пачнецца 1 лістапада ў судзе Першамайскага раёна Менска. Справу супраць палітвязняў будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік, піша «Вясна».
Лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Ім выставілі абвінавачванні паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пазней стала вядома, што Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на «Валадарку» яго прывезлі з «сінімі нагамі».
