Альгерд Бахарэвіч: Восень – час для паездак і выступаў
Міжнародныя канферэнцыі, прэзентацыі і пераклады – такія планы на восень у беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Прызнанне на радзіме яго творчасці экстрымісцкай ніякім чынам не ўплывае на выхад у свет літаратуры па-за межамі Беларусі, – распавёў сам творца:
– Восень – гэта традыцыйна для нас, з Юліяй Цімафеевай, час усялякіх паездак, выступаў. Выходзіць шмат розных кніг. Настрой можа быць розны, але гэта праца. Планаў у нас дастаткова шмат. І мы плануем наведаць некалькі краін, некалькі гарадоў у бліжэйшыя тры месяцы.
Альгерд Бахарэвіч дадаў, што нягледзячы на забарону кніг у Беларусі, ягоная літаратура ў еўрапейскіх краінах карыстаецца папулярнасцю. Напрыклад, днямі у літоўскім часопісе Metai выйшаў пераклад некалькіх фрагмэнтаў з рамана „Сабакі Эўропы”.
Беларускае Радыё Рацыя