Навошта ўлады пазбаўляюць выбарчага права беларусаў замежжа? Тлумачыць палітолаг



У Беларусі змяняецца выбарчае заканадаўства. Сярод іншага, беларусы замежжа больш не змогуць галасаваць на выбарах.

На думку палітолага Павел Усава ўлады маюць некалькі матываў для такога вырашэння. Сярод іншага – выставіць ворагамі тых, хто быў вымушаны з краіны з’ехаць, і пазбавіць гэтых людзей базавых грамадзянскіх правоў.

– Момант выключна псіхалагічны, які накіраваны на беларусаў унутры краіны. Улады жадаюць фармавацьу псіхалогіі, у масавай свядомасці беларусаў унутры краіны такую думку, што ўсе тыя, у каго гэта права адбіраецца – гэта купленыя захадам людзі, стварыць дыяспары ворагамі для беларусаў унутры, сутыкнуць іх ілбамі  – думаю, што гэта першасная, псіхалагічная матывацыя. Гэты пасыл будзе актыўна прасоўвацца прапагандай у бліжэйшыя часы. Каб увогуле выезд за мяжу разглядаўся як здрада Айчыне.

Нагадаем, што апошняя электаральная кампанія, галасаванне на рэферэндуме аб змене Канстытуцыі, таксама адбылося без удзелу беларусаў за мяжой. Выбарчыя ўчасткі не сталі адчыняць нібыта з-за каравіруса.

Беларускае Радыё Рацыя

Array