Ігар Сямівалос: У «восі зла»: Расея-Беларусь-Іран, у апошняга больш шанцаў скінуць рэжым



Прадастаўленне беларускай тэрыторыі і іранскіх дронаў наблізіла Беларусі да Іран ды атаесамлення з Расей як агрэсарам.

Ігар Сямівалос

Ці прывядзе гэта, як і пратэсты ў памяць Махсі Аміні да змены рэжыму хаця б у Іране, адзначае Дырэктар украінскага Цэнтру блізкаўсходніх даследаванняў Ігар Сямівалос:

– Гэтыя краіны так ці інакш задзейнічаны ў прамой агрэсіі супраць Украіны. Беларусь з’яўляецца паўнацэнным удзельнікам вайны супраць Украіны, і часткаю гэтай «восі зла». Беларуская сітуацыя класічная з боку гледжання таго, што мабілізацыя на пратэсты там адбывалася падчас выбараў. Там не хапіла на мой погляд рашучых дзеянняў. Што датычна іранскіх пратэстаў – гэта можна было прадбачыць. Там галоўная рэч гэта жаночыя пратэсты.

Паводле Дырэктара Цэнтру блізкаўсходніх даследаванняў Ігара Сямівалоса, змена рэжыму ў Іране на фоне ўнутраных пратэстаў і садзеянню Расеі ў вайне з Украінай мажлівы ўжо ў наступным годзе.

Аналіз чыгуначнай актыўнасці ў РБ
Пратэсты ў Іране

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Array