Украіна запрасіла МАГАТЭ праверыць два аб’екты



Дзяржаўная інспекцыя атамнага рэгулявання Украіны запрасіла МАГАТЭ праверыць два аб’екты: Інстытут ядзерных даследаванняў НАН Украіны ў Кіеве і дзяржпрадпрыемства «Усходні горна-абагачальны камбінат» у Жоўтых Водах Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні інспекцыі.

Нагадаем, гэтыя аб’екты называліся Расеяй у якасці месцаў, дзе ўкраінскія ўлады нібыта могуць працаваць над атрыманнем ядзернай зброі, у тым ліку „бруднай бомбы”.

Інспекцыя накіравала ліст на імя дырэктара аддзела эксплуатацыі Дэпартамента гарантый МАГАТЭ Гаральда Бароза. У дакуменце таксама дэкларуецца, што Украіна застаецца адказным бокам пагаднення аб гарантыях.

reform.by

Array