«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына» і дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся новыя фігуранты: дзіцячая кніга «Балада пра маленькi буксiр» нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевiч» у гэтым годзе, і папулярнае выданне «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» аўтарства Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.

Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Менска.
Раней лукашэнкаўскія суды прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч» — раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» і «Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi». У такіх выпадках ніколі ўцямна не тлумачаць, што ў той ці іншай кнізе «экстрэмісцкага».