Ці адмовіцца Расея ад уласнай ядзернай зброі?



Ці мажліва, каб у перспектыве Масква адмовілася ад уласнай ядзернай зброі?

Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Андрэй Паротнікаў.

Якая б улада пасля вайны не была ў Расеі, нават самая дэмакратычная і празаходняя, яны не пойдуць на тое, каб  без прымусу аддаць свой ядзерны патэнцыял. Таму што наяўнасць ядзернай зброі – адзіны фактар, які дазваляе заставацца ў клубе вялікіх глабальных дзяржаў. Калі гэты фактар знікне, то Расея вельмі хутка абваліцца вось у гэтым табелі аб рангах на ўзровень, ну, у лепшым выпадку, буйной рэгіянальнай сілы.

Будучую дэмілітарызацыю Расеі ўскладняе адсутнасць у Захада сцэнарыя перамогі. Гэта можа быць і выхад Украіны на свае межы станам да 2014 года, а таксама і распад самой Расейскай Федэрацыі.    

Беларускае Радыё Рацыя

Array