Украіна атрымала ад ЗША першыя ЗРК NASAMS



Украіна атрымала ад ЗША зенітныя ракетныя комплексы NASAMS некалькі тыдняў таму. Ідзе іх разгортванне. Пра гэта заявіў у эфіры CNBC гендырэктара вытворцы ЗРК Raytheon Technologies Грэг Хаес.

«Мы толькі што паставілі дзве сістэмы NASAMS. Два з іх мы перадалі ўраду некалькі тыдняў таму. Ужо хутка іх разгорнуць ва Украіне», – сказаў ён.

NASAMS можа паражаць паветраныя цэлі на адлегласці ад 2,5 да 40 км і на вышыні ад 30 метраў да 16 кіламетраў. NASAMS, як і нямецкія IRIS-T, выкарыстоўваюць ракеты „паветра-паветра”. IRIS-T ужо разгорнутыя ва Украіне. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, яны збіваюць 9 з 10 цэляў.

reform.by

Array