«Вясна» і Беларускі ПЭН трапілі ў шорт-ліст нідэрландскай прэміі «Цюльпан правоў чалавека»
Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі «Цюльпан за правы чалавека» 2022.

Прэмія штогод прысуджаецца праваабаронцам ці праваабарончым арганізацыям для падтрымкі іх важнай працы.
У гэтым годзе на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. 10 з іх — асобы і арганізацыі — патрапілі ў шорт-ліст Прэміі.
Намінанты былі абраныя зыходзячы з іхняга ўплыву і працы на карысць грамадства, іх мужнасці ў імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.
Сёлета ў шорт-лісце Прэміі апынуліся Беларускі ПЭН і праваабарончы цэнтр «Вясна».
Беларускае Радыё Рацыя