Сёння – дзень памяці пра беларускага паэта Анатоля Сыса
Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года і памёр 4 траўня 2005 ва ўзросце ўсяго 45 гадоў. Штогод на радзіме паэта ў Гарошкаве на Гомельшчыне праходзіла свята паэзіі. Аднак апошнія тры гады арганізаваць яго немагчыма.

Апошні раз свята паэзіі адбывалася ў Гарошкаве ў лістападзе ў 2019 годзе на 60-годдзе паэта Анатоля Сыса. Пасля гэтага ніякіх мерапрыемстваў не было. Толькі прыватныя наведванні Гарошкава асобнымі людзьмі. Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны.
Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога наведвалі Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі. Сярод гасцей свята часта быў цяперашні Нобелеўскі лаўрэат міра і сябар Анатоля Сыса – Алесь Бяляцкі.