Студэнтаў прымусілі каяцца за танцы на фоне нацыянальнага сцяга



Сілавікі запісалі так званыя “пакаяльныя відэа” з чатырма студэнтамі Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яны “раскайваліся” ў тым, што падчас вечарынкі танцавалі на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Студэнты на відэа – гэта аднагрупнікі затрыманага супрацоўніка хуткай дапамогі і студэнта Артура Хлуса. На відэа ад сілавікоў трое дзяўчат і хлопец распавядаюць пра тое, што Артур запрашаў іх да сабе на вечарыны, дзе яны танцавалі на фоне БЧБ-сцяга, які вісеў на сцяне. Гэтыя відэа ўбачылі сілавікі пасля затрымання Хлуса.

У канцы “пакаяльнага відэа” студэнты абяцаюць “добра вучыцца, каб потым добра лячыць нашых грамадзян”.

Беларускае Радыё Рацыя