Палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з РФ, перавялі на „Валадарку”



Палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расеі, перавялі на „Валадарку”.

Яна Пінчук была затрымана ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года. Па дадзеных следства, яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. 9 жніўня 2022 была экстрадаваная з Расеі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Яне інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

Напрыканцы кастрычніка дзяўчыну перавялі з віцебскага СІЗА-2 у менскі следчы ізалятар на Валадарскага.