У Бярозе знішчылі дзве мазаікі з „Пагоняй” і бел-чырвона-белым сцягам
У Бярозе знішчылі дзве вялікія мазаікі часоў нацыянальнага адраджэння — з гербам „Пагоня” і элементамі бел-чырвона-белага сцяга. Яны мясціліся на будынку побач з мясцовым стадыёнам.
Мазаікі створаныя ў 1989-1990 гадах па дзяржаўнай замове мастаком Рыгорам Кірдзеем, (то бок у апошнія гады савецкай улады). Твор мае назву „Прыгажосць выратуе свет” — такі надпіс можна знайсці ў цэнтры аднаго з пано. Таксама праца фігуруе ў зборніку Беларускага саюза мастакоў як „Гісторыя і сучаснасць”, піша тг-канал „Спадчына”.
Так супала, што незадоўга да знішчэння пост пра мазаікі напісалі ў беларускім сегменце твітара. Яго карыстальнікі тады яшчэ паспрачаліся, будуць мазаікі знішчаныя ці не.
Фота: t.me/spadczyna




