Уначы Расея атакавала Кіеўскую вобласць
Вайна ва Украіне. Уначы 27 кастрычніка расейцы нанеслі ўдар па Кіеўскай вобласці.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба.
„Ідзе ліквідацыя пажару. Папярэдне ахвяр і пацярпелых няма”, – паведаміў ён. Кулеба таксама заклікаў не фіксаваць месца траплення і не выкладваць фота і відэаматэрыялы ў сацыяльныя сеткі, перадае УНІАН.
Сёння ўначы расейцы атакавалі таксама наваколлі Запарожжа і прыгарад. Пра гэта паведаміў сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў у Telegram. Ён адзначыў, што аб’екты інфраструктуры застаюцца без электразабеспячэння.
Array