Што зробіць МАГАТЭ пасля запрашэння Украіны?
Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі праверыць некаторыя ядзерныя аб’екты Украіны пасля заяваў кіраўніка Мінабароны Расеі Сергея Шайгу пра тое, што там рыхтуецца „брудная бомба”.

Фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі ўдакладняе, што МАГАТЭ робіць гэта пасля запрашэння самой Украіны. Расея ж абмежавалася неабгрунтаванымі заявамі, аднак у профільную арганізацыю звяртацца не стала:
– Я чакаў, што пасля гучнай заявы Шайгу, што пасля гэтага яны проста паведамяць, вось мы накіравалі 200-старонкавы дакумент у якім выкладаюцца нашыя падазрэнні і доказы. Гэтага не адбылося, заяваў не было. МАГАТЭ адрэагавала на тое, Украіна пачуўшы такія абвінавачванні адказала: „Прыязджайце, глядзіце”. Мне падаецца павяла сябе вельмі правільна. Калі ёсць падазрэнне, што вы вядзеце нейкую незаконную дзейнасць, то лепшы спосаб зняць гэтыя падазрэнні, дапусціць інспектараў.
Чакаецца, што МАГАТЭ праверыць ва Украіне прынамсі два аб’екты. Між іншым, афіцыйныя асобы ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі ўжо назвалі заявы Шайгу ілжывымі, а Крэмль абвінавацілі ў пошуках падставаў для эскалацыі, пра гэта паведамлялі СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
Array