Сяргей Абламейка: Калі б Стары горад у Менску захавалі – Беларусь пайшла б іншым шляхам
Кніга „Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая” Сяргея Абламейкі ўвайшла ў кароткі спіс сёлетняй прэміі Гедройця і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.

Падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭН-цэнтру з шорт-лістэрам ХІ сезону прэміі Сяргей Абламейка распавёў пра гісторыю стварэння кнігі:
– Я заўсёды глядзеў на Менск крышачку інакш і мне хацелася, каб ён нарэшце перастаў мяняць гэтыя абліччы, перастаў гарэць і каб з’явілася нейкая канстанта. Я ўзяўся пашукаць інфармацыю. У Празе быў Рыгор Барадулін, стаў змушаць выдаць гэтыя кнігі ў двух тамах. Менск мы не зносілі, яго зносілі іншыя людзі. Ён адарваны ад сваёй роднай цывілізацыі, сваёй роднай культуры, эстэтыка не наша.
Па словах Сяргея Абламейкі, горад Менск наўпроста ўплывае на культуру, паводзіны жыхароў і нават палітычную актыўнасць. А таму Стары горад – адзін з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску – варта адбудаваць нанова.
Электронная версія кнігі „Невядомы Менск. Гісторыя знікнення.
Кніга першая” Сяргея Абламейкі даступная тут.





Беларускае Радыё Рацыя