Анаіс Марэн: ААН разумее ўзровень небяспекі для ўсіх жыхароў Беларусі, у тым ліку і дзяцей



Падчас прэс-канферэнцыі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад (A/77/195), прысвечаны беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Не толькі дарослыя не маюць магчымасці для бяспечнага вяртання ў Беларусь, але і іх дзеці, якія абвяшчаюцца ў крымінальны росшук унутры краіны. Сітуацыю камэнтуе Анаіс Марын:

– Такія адносіны да дзяцей выглядяюць цынічна. Іх статус патрабуе асаблівай ацэнкі і ўвагі, бо мы ведаем, што правасуддзе Беларусі вельмі моцна прабуксоўвае ў такім выпадку. Дзеці беларусаў падвяргаюцца большай нябеспецы, і іх правы ў межах міжнародных канвенцый дакладна не будуць абараняцца, калі яны павяртаюцца ў Беларусь. Мы заклапочаны такім становішчам. Дзеці беларусаў за мяжой маюць патрэбу ў дадатковай абароне, а падлеткі перадпрызыўнога ўзросту – бяспекі ад мабілізацыі ў самой Беларусі.

Спецыяльны дакладчык ААН Анаіс Марэн таксама заклікала ўрад Беларусі адкрыць каналы для палітычнага і грамадскага ўдзелу, вызваліць усіх незаконна або адвольна затрыманых і весці канструктыўны дыялог па правах чалавека. Акрамя гэтага адзначана, што з 2020 года ўлады Беларусі распачалі каля 11 000 крымінальных спраў супраць грамадзян за «экстрэмісцкую арыентацыю».

Тэкст даклада A/77/195, прысвечаны беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, даступны тут:

N2243297.pdf (un.org)

Беларускае Радыё Рацыя

Array