Паказ кароткаметражных фільмаў праекта «REVOLUTION» у Кракаве



У нядзелю, 30 кастрычніка, беларускі арт-праект REVOLUTION Дашы Брыян і Марыі Крук едзе ў Кракаў з паказам сваіх кароткаметражных фільмаў, прысвечаных беларускім пратэстам.

Дата: 30 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Ślusarska 9a, Kraków 

На сустрэчы аўтаркі будуць рады падзяліцца сваімі думкамі аб пратэстным мастацтве, абмеркаваць жыццё мастакоў у эміграцыі, адказаць на пытаннечкі.

А яшчэ пакажуць калекцыю «Вызваленых карцін», якія стварыла адмыслова для фільмаў мастачка Анастасія Рыдлеўская.

Уваход вольны.