„Рэжым Лукашэнкі зачышчае грамадзянскую супольнасць”



Грамадзяне Беларусі, апынуўшыся перад выбарам паміж самацэнзурай і пазбаўленнем волі, часта вырашаюць пакінуць краіну, заявіла спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.

Рэжым Лукашэнкі «зачышчае грамадзянскую супольнасць: няўрадавыя арганізацыі, юрыстаў, лекараў, навукоўцаў, журналістаў і ўсіх непажаданых уладам», заявіла Марэн на анлайн-канферэнцыі.

Марэн звярнула ўвагу на тое, што ўлады Беларусі два гады не накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў на прэзентацыі падрыхтаваных ёю і яе камандай дакладаў. Падчас канферэнцыі яна ўзгадала сведчанні жанчын аб згвалтаваннях, якія здзяйснялі расійскія вайскоўцы, дыслакаваныя ў Беларусі.

«На жаль, мы не можам праверыць гэтыя паведамленні, але гэтыя жанчыны не могуць патрабаваць справядлівасці ў рамках беларускай прававой сістэмы», – сказала яна.

Гаворачы аб рэкамендацыях краінам знаходжання беларусаў, якія ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі, яна рэкамендавала «інвеставаць у падрыхтоўку псіхолагаў, якія працуюць па-беларуску, каб у далейшым дапамагаць уцекачам, якія застануцца ў гэтых краінах». 

Паводле Польскага Радыё

Array