Піт Паўлаў прэзентаваў у Варшаве альбом „Зброя. Золата. Кабеты.”
Акрамя свежых кампазіцый, госці імпрэзы пачулі і знакамітую песню “Мроя Мая” гурта “N.R.M.”. Падтрымала падзею і польскае трыа духавых інструментаў.

“Наперадзе нас чакае выступ на польскім тэлебачанні, таму эмоцыі ад канцэрта ў мяне неадназначныя”, – распавядае Піт Паўлаў.
– У мяне змяшаныя пачуцці. Крыху разабраны стан. Думкі ўвесь час бягуць у розных накірунках. Я ўвесь час прымяраю гэты канцэрт да сцэны музычнай, бо зараз бліжэйшая мэта – зрабіць для польскай тэлевізіі ідэальную музычную карцінку з гэтымі песнямі. З гэтай нагоды і былі напісаныя аранжыроўкі з духавымі. Я калі пачуў, як яны гучаць, наогул пашкадаваў, што не напісаў для іншых песень духавыя.
Дарэчы, падчас канцэту Піт Паўлаў прэзентаваў і кампазіцыю, прысвечаную Валадарцы.






Беларускае Радыё Рацыя