Эдуарду Пальчысу споўнілася 32 гады



Палітвязню Эдуарду Пальчысу сёння, 28 кастрычніка, споўнілася 32 гады.

Эдуард – беларускі палітычны блогер, аўтар тэлеграм-канала Palchys, грамадскі дзеяч. З’яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100», «БНР-101».

Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і 17 снежня 2021 году асудзілі да 13 гадоў калоніі.

У сярэдзіне жніўня Эдуарду ўзмацнілі пакаранне: палітвязня перавялі ў магілёўскую турму № 4.