Крымінальная справа ў дачыненні Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна накіравана ў суд



Крымінальная справа ў дачыненні Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна накіравана ў суд. Пра гэта паведаміла Генпракуратура.

Абодвух абвінавачваюць у „закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”.

Апейкін — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Герасіменя – трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні – узначальвала гэтую арганізацыю, але пакінула яе вясной 2022-га з-за „рознагалоссяў”.

Пра тое, што Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі вырашылі судзіць завочна, стала вядома ў верасні. Улады РБ пастанавілі праводзіць такія суды над апанентамі, якія знаходзяцца ў недасягальнасці.