Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Марыя Новік
„Кутлоўка – там маё сэрца і там мая душа, бо гэта самая родная зямля” – кажа Марыя Новік з дому Янюк родам з Кутлоўкі, цяпер жыхарка Нарывы. „Кожную суботу чакаю як свята, бо тады наш канцэрт у Радыё Рацыя”, – кажа яна. Запрашаю ў Нарву на сустрэчу з Марыяй Новік.

Больш пра жыццёвы шлях Марыі Новік мамы трох дочак, бабулі шасцярых унукаў і прабабулі чатырох праўнукаў слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай ў сэрыі „З падляшша родам” ў бліжэйшую нядзелю 30 кастрычніка ў 12:05 і ў 20:05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя