МЗС Польшчы: У Беларусі знішчана ці апаганена ўжо 13 месцаў памяці палякаў



Акты вандалізму адбываюцца галоўным чынам на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Паводле звестак на 28 кастрычніка, у Беларусі па ініцыятыве ўладаў знішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў, заявіла BPN намесніца дырэктара Усходняга дэпартаменту МЗС Польшчы Ганна Костшава-Мішталь.

На яе думку, такія «крэатыўныя» дзеянні «нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы». Знішчэнне польскіх пахаванняў і памятных мясцін у Беларусі пачалося ў чэрвені.

У межах дэкамунізацыі ў Польшчы зносяцца савецкія помнікі, аднак гэта не датычыць месцаў пахавання.

Array