Андрэй Курэйчык: Зяленскі выклікаў гонар у амерыканцаў, і вучыць нас бараніць сваё
У Ельскім універсітэце (ЗША) прайшла відэа-сустрэча супольнасці студэнтаў і выкладчыкаў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Галоўныя тэзісы сустрэчы агучыў госць сустрэчы, беларускі драматург і кінарэжысёр Андрэй Курэйчык:
– Я пабачыў асбалютна нязломленага чалавека. Быў немнагаслоўным: пакуль нага акупанта знаходзіцца на ўкраінскай зямлі, размаўляць няма аб чым. Зяленскі не адступіць, ён будзе бараніць сваё зямлю да апошняга. І, безумоўна, гэта выклікала вялікую павагу ў ельскіх студэнтаў, вучоных, выкладчыкаў, таму што яго сістэма каштоўнасцяў – тое, што цывілізаваны свет спрабаваў пабудаваць стагоддзямі.
Паводле Андрэя Курэйчыка, падчас звароту Уладзімір Зяленскі ўскосна адзначыў, што заканчэнне вайны Расеі ва Украіне цалкам палягае ў сферы палітычнай волі і дапамогі зброяй з боку ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
Array

