Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі
Офіс прэзідэнта Украіны і Мінабароны РФ пацвердзілі абмен палоннымі, пра які раней заявіў кіраўнік анексаванай «ДНР». Паводле слоў кіраўніка офіса Зяленскага Андрэя Ермака, ва Украіну вярнуліся 52 вайскоўцы.
-

Фота: t.me/ermaka2022
Сярод іх — начальнік хірургічнага аддзялення ваеннага шпіталя Марыупаля, які ўдзельнічаў у абароне «Азоўсталі», а таксама марак з вострава Змяіны.
У Мінабароны РФ заявілі, што дадому вярнуліся 50 расейскіх вайскоўцаў.
З пачатку кастрычніка гэта ўжо пяты абмен палоннымі. Падчас папярэдніх абменаў 11, 13, 17 і 26 кастрычніка Украіне ўдалося вярнуць на радзіму агулам 170 вайскоўцаў, сярод іх 108 жанчын.
Array