Кулеба: Заклікаю ўсе дзяржавы патрабаваць ад РФ спыніць галодныя гульні



Сусветная супольнасць павінна аказаць націск на РФ, чые дзеянні ставяць пад пагрозу харчовую бяспеку мільёнаў людзей, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

Міністр зазначыў, што Украіна папярэджвала аб планах РФ сарваць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву.

29 кастрычніка Расея аб’явіла аб прыпыненні ўдзелу ў „збожжавым пагадненні” з-за „тэрарыстычнага акту супраць караблёў Чарнаморскага флоту і грамадзянскіх судоў, задзейнічаных у забеспячэнні бяспекі „збожжавага калідора”.

Украінскі бок чакае рэакцыі Турцыі і ААН на заяву РФ аб выхадзе са „збожжавай ініцыятывы”, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў.

Array