Анатоль Ляўковіч: Пакуль улада замкнутая на аднаго важака, то навошта партыя?



Да вясны ў Беларусі з’явіцца новы закон, які будзе рэгламентаваць дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў – паведамляе Палата Прадстаўнікоў. Пасля пачнецца працэс перарэгістрацыі партый. Улады ўжо далі сігнал, што гэтую працэдуру пройдуць далёка не ўсе, але маўляў і праўладную палітычную сілу ствараць не плануецца.

Па словах былога старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоля Ляўковіча, ў рэальнасці такая партыя павінна быць:

– З пункту гледжання нармальнага палітычнага працэса, і такая патрыя павінна быць. І канструктыўныя партыі і іншыя павінны быць і быць у сістэмным палітычным працэсе. Працэс на тое і працэс, што ён мяняецца. Глядзіш, і партыя, якая пры ўладзе сыходзіць і саступае месца другой партыі, якая ў апазіцыі. Гэта і ёсць нармальны палітычны працэс. Пакуль улада замкнутая на аднаго важака, то навошта партыя?

На думку Анатоля Ляўковіча ў новым законе, як найменей у пяць разоў павялічаць неабходную колькасць чальцоў у партыі і на гэтай падставе ліквідуюць непатрэбныя структуры. Зараз партыя мусіць мець не менш за тысячу сяброў і гэты бар’ер многія пераадольваюць з цяжкасцямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array