Ці пачне Пераходны кабінет выдаваць свае пашпарты беларусам?



Ці пачне Пераходны кабінет выдаваць свае пашпарты беларусам? Альбо — беларус за мяжой без пашпарта. Ці такая сітуацыя верагодна можа скласціся? Задаем гэтыя пытанні намесніку старшыні кіраўніка Пераходнага кабінета і кіраўніку Народнага антыкрызіснага ўпралення Паўлу Латушку.

РР: Тут два аспекты. Першы: беларускія ўлады абяцаюць пазбаўляць беларусаў грамадзянства. Другі аспект – пашпарт за мяжой банальна можна згубіць, а па палітычных прычынах многія беларусы баяцца звяртацца ў органы, звязаныя з уладамі Аляксандра Лукашэнкі. Пра пазбаўленне грамадзянства ў Беларусі казалі шмат. Дэпутаты хутка распрацавалі закон і адзінагалосна яго прынялі.

Павел Латушка: Я не ідэаліст. Я разумею, што гэта складанае пытанне, што гэта пытанне не аднаго дня і не проста словаў ці заяваў. Калі дэмакратычны свет кажа, што Лукашэнка не легітымны, то ці можа ўспрымаць легітымнасць яго рашэння пра пазбаўлення беларусаў грамадзянства, тым больш тых грамадзянаў, якія вядуць барацьбу за дэмакратыю, правы і свабоды, ці можна прызнаваць юрыдычную сілу гэтых рашэнняў. Наш адказ – не. Значыцца, могуць з’яўляцца асобы без грамадзянства. Гэта супраць стандартаў ААН. Значыцца ў нас ёсць права ставіць пытанне пра выдачу пашпартоў беларусам і дамагацца іх празнання адпаведнымі краінамі і ўстановамі. Так, гэта будзе шлях, шлях пераканання і аргументаў, камунікацый і г.д. Але я лічу, што для гэтага ёсць падставы – як юрыдычныя, так і палітычныя.

Цалкам матэрыял:

З 30 верасня 2020 году па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 5063 чалавекі, з іх 2399 чалавек — сёлета. Агулам беларусы падалі каля 10 тысяч заяваў аб выдачы міжнароднай абароны ў краінах ЕЗ. Інфармацыю апублікаваў Цэнтра беларускай салідарнасці са спасылкай на Управу ў справах іншаземцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array