Беларускі фолк-рок-гурт “Relikt” выступіў на „Ночы расстраляных паэтаў” у Варшаве
Для артыстаў гэта ўжо не першая імпрэза, прымеркаваная да такой даты.

“Увогуле нашая музыка не пазітыўная, таму нам не было складана падабраць песні да выступу. Але пэўнымі крытэрыямі мы ўсё ж кіраваліся”, – зазначылі ўдзельнікі гурта “Relikt” Алесь Дземідзенка і Зміцер Наркевіч.
– Канешне, мы не стараліся падбіраць толькі сумныя песні, палова больш змрочная, а другая палова будзе падаваць надзею на тое, што ўсё ж такі, нягледзячы на гэта ўсё, чалавек будзе змагацца і прыходзіць да нечага добрага.
– Мы павінне не забываць пра гэтыя страшныя падзеі. І ўзгадваць іх, каб яны ніколі не адбыліся зноў.
Выступ гурта “Relikt” адбыўся ў поўным складзе ў Музеі Вольнай Беларусі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя