Аляксей Трубкін: Варта ўшаноўваць памяць выбітных беларусаў



Беларус Аляксей Трубкін збірае звесткі пра выбітных беларусаў, пахаваных на Падляшшы.

Трэба дбаць пра такія магілы, даглядаць за імі, а таксама распаўсюджваць пра іх інфармацыю, каб захаваць памяць пра гістарычную спадчыну. Вядомых магіл толькі ў Беластоку больш за 15:

– У асобных гісторыкаў ёсць такія звесткі, але яны малавядомыя. Нават яны не ведаюць пра ўсе месцы пахаванняў і дакладнай колькасці гэтых людзей. Я напэўна адзін з першых вырашыў скласці такі спіс, каб па магчымасці заахвоціць людзей наведваць гэтыя месцы пахаванняў.

Аляксей кажа, што на Беласточчыне пахаваны дзеячы, якія ў свой час шмат зрабілі для захавання беларускай мовы і культуры. Ён таксама адзначае, што варта было б стварыць нейкі грамадскі фонд, каб мець магчымасць збіраць сродкі, неабходныя для гэтай справы, а таксама аб’ядноўваць неабыякавых беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя