Справу „рэйкавага партызана”, якому пры затрыманні прастрэлілі калені, перадалі ў суд



Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага Віталя Мельніка, які сёлета ў сакавіку  на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі.

Віталю прад’яўленыя абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

– Акт тэрарызму

– Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін у мэтах учынення акта тэрарызму

– Абраза Лукашэнкі

– Незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі, у тым ліку ўчыненыя паўторна

За „тэрарызм” яму пагражае да 15 гадоў калоніі. Доўгі час не было вядома, дзе знаходзіцца Віталь. Ён сядзіць на СІЗА на Валадарскага. Перасоўваецца на мыліцах. Вядома, што ў СІЗА Віталь перасоўваецца на мыліцах.