Сілавікі працягваюць тэрарызаваць сваякоў беларускага добраахвотніка



Сілавікі працягваюць тэрарызаваць сваякоў беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне.

У тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым братам Васіля Парфянкова. Гэты баец палка ім. Кастуся Каліноўскага загінуў у канцы чэрвеня пад Лісічанскам. Сваяка Парфянкова затрымалі і прымусілі сказаць на відэа, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, рабіў рэпосты, што не ўхваляў тое, што яго брат ваяваў ва Украіне. Раней ужо былі затрыманыя стрыечны брат, сястра і мама Васіля Парфянкова.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. З’ехаў ва Украіну. У 2014 годзе ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў грамадзянства, служыў у арміі.  У канцы чэрвеня Парфянкоў загінуў. Яму было 38 гадоў. Дзе ягонае цела, невядома