Шматдзетнай маці прысудзілі паўтара года калоніі за ўдзел у пратэсным Маршы
У судзе Ленінскага раёна Менска быў вынесены прысуд палітзняволенай Іне Пановай паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.

Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны.
Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.
Падтрымайце Ірыну: СІЗА-1. 220030, Менск, Валадарскага, 2, Іна Іванаўна Панова
Вясна