Таццяна Зарэцкая выйшла з Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі
Таццяна Зарэцкая абвясціла пра сыход з Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Сваю адстаўку ІТ-прадпрымальніца патлумачыла ціскам і ананімнымі пагрозамі. На пасадзе прадстаўніцы па фінансах Зарэцкая адпрацавала няпоўныя два месяцы.
Цытата з яе заявы: „За апошнія некалькі тыдняў я сутыкнулася з вялізным ціскам: на мяне асабіста, на маіх сяброў, родных, на супрацоўнікаў маёй кампаніі, партнёраў і інвестараў. Шквал ананімных паведамленняў, лістоў, званкоў, прамыя пагрозы”.
Зарэцкая кажа, што выбірае бяспеку сваіх блізкіх, сферу бізнесу і стартап-супольнасць, якія магла бы страціць, калі б заставалася ў Кабінеце.
Array