У Берасці затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы
Перад пачаткам службы прыкладна ў 18:00 у грэка-каталіцкую царкву ў Берасці прыехалі сілавікі і затрымалі святара, айца Ігара Кандрацьева, паведаміў «Белсат».
Па інфармацыі крыніцы, сілавікі дагэтуль знаходзяцца ў царкве.
У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.