Сілавікі разбілі галаву мужчыну за беларускую налепку на аўто



Сілавікі разбілі галаву мужчыну за беларускую налепку на аўто.

На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася відэа з затрыманнем мужчыны за налепку з нацыянальным сцягам. Напачатку відэа відаць, што нехта здымае на відэа налепку са знакам BY у нацыянальных колерах. Пасля гэтага ідуць кадры жорсткага затрымання мужчыны — яго брутальна выцягваюць з машыны і кідаюць на асфальт. Увесь гэты працэс здымаецца на відэа.

На відэа з допыту мужчыны відаць, што ў яго рассечаны лоб.